Сцэнарый свята багач – Сцэнарый свята Багач

Содержание

Гульнёвая праграма “Багач” Тэма

Багач

Галоўнае ў абрадзе святкавання Багача – лубка-кошык, напоўнены жытам, з устаноўленай свечкай. Лубка прыладкоўвалася на самым пачэсным месцы-покуці і называлася Багач. Багач, згодна павер’я, забяспечваў ніву жытам. На свята лубку з зернем і запаленай свечкай па чарзе пераносілі ад гаспадара да гаспадара, тым самым жадаючы кожнаму багацця. Лічылася, што Багач прыносіць у хату дастатак і шчасце. Таму кожная сям’я была яму рада.

На Багача да ўсходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам. Да азімай сяўбы селянін прыступаў урачыста. У доме ўсё мылася, чысцілася, варылі і пяклі шмат смачнага.

Адпраўляючыся на засеўкі, селянін апранаў белую кашулю, вярнуўшыся з сяўбы, вечарам спраўлялі ўрачыстую вячэру. Чысціня ў хаце, у адзенні сейбіта, дастатак на стале былі абрадавымі захадамі дзеля поспеху ў працы, урадлівасці засеянай нівы. Разам з тым было гэта ўсё святасцю, выказваннем пачуцця вялікай адказнасці, асобай пашаны да хлеба.

Гульнёвая праграма “Багач”

Тэма: Багач — свята заканчэння ўборкі зерневых і пачатак азімай сяўбы.

Святкаванне Багача выказвае пашану да зямлі і да хлеба.

Мэта: Вывучэнне і прапаганда духоўнай спадчыны народа.

Задачы: пашыраць веды вучняў пра беларускія нацыянальныя традыцыі;

развіваць творчыя здольнасці, ініцыятыву дзяцей;

выхоўваць паважлівыя адносіны да сваёй спадчыны;

развіваць навыкі самастойнага вывучэння беларускіх

нацыянальных традыцый і іх прапаганды сярод малодшых

школьнікаў.

План падрыхтоўкі:


  1. Стварыць творчую групу па вывучэнні нацыянальных традыцый беларускага народа з ліку вучняў 10 “Б” класа.

  2. Падрыхтаваць рэкамендацыйны каталог матэрыялаў для даследавання.

  3. Правесці “круглы стол” па абмеркаванні вынікаў даследавання і распрацоўцы сцэнарыя свята для падшэфнага класа.

  4. Падрыхтаваць і афарміць памяшканне для правядзення свята.

  5. Арганізаваць правядзенне рэпетыцый творчай часткі свята.

  6. Запрасіць на свята падшэфны 6 “А” клас.

Носьбіты сцэнарна-рэжысёрскага ходу: гаспадыня

(настаўніца беларускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 10“Б” класа).

Мастацкі вобраз: кошык з зернем і свечкай.

У музычным вырашэнні: песні Жыта “, “Агарод”,

Жніво”, “Бывайце здаровы”).

У дэкаратыўным вырашэнні: сноп, стол, засланы абрусам, з

беларускімі нацыянальнымі стравамі.

У пластычным: гульні, танцы.

Удзельнікі: вучні 10“Б” класа і падшэфнага 6 “А” класа.

План-канспект мерапрыемства

Гаспадыня з дзяўчатамі – жнейкамі спяваюць песню “Агарод” і выносяць дары восені.

Гаспадыня: Хлеб. Праца. Радзіма…

Гэтыя паняцці непадзельныя. Чалавек стаў сапраўдным працаўніком і набыў упэўненасць у заўтрашнім дні, калі стаў араць, сеяць, жаць. Белая Русь пачыналася з зерня, кінутага ў зямлю. Мацнела, станавілася магутнай дзяржавай наша Радзіма рукамі сейбіта. Нашы карані – ад зямлі. І мы павінны пра гэта памятаць.

Шанаваць, захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне традыцыі і звычаі, якімі жылі калісьці нашыя продкі.

Паважаныя сябры! Вучні майго 10“Б” класа доўгі час збіралі, вывучалі народныя традыцыі нашага краю, і сёння падышоў час для іх падзяліцца з вамі, малодшымі сябрамі, сваімі творчымі здабыткамі.

8-га кастрычніка мы адзначаем старажытнае свята заканчэння ўборкі ўраджаю. Называецца яно Багач. Але можна сустрэць і іншыя яго назвы – Багатуха, Багатнік, Гаспожка Багатая. І я думаю, кожны з вас разумее, што само слова з найбольшай яскравасцю сведчыла пра канчатковы набытак селяніна з яго нівы. Святочны дзень быў не толькі для гульняў, але і настройваў на далейшыя работы:

“Багач – бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць”, альбо “Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку”.

На Віцебшчыне ў гэты дзень жанчыны хадзілі па ільнішчах і прыгаварвалі: “Няхай будзе лён такі доўгі, колькі мы прайшлі”.

На гэтае свята пяклі вялікі каравай з новага ўраджаю. Насілі ў кожную хату і адрыну – кошык з жытам і свечкаю, бо, згодна павер’ям, гэта забяспечвала сям’і дабрабыт і шчасце.

Прайшло шмат часу, але не забыўся Багач, а таму нашае свята працягваецца.

Гучыць музыка. У памяшканне заходзіць дзяўчына –

Дажыначка-восень.

Дажыначка: Гаварыла поле шырокае,

жыта ядраное:

Жнейкі, жнейкі мае маладыя,

сярпы залатыя,

Прыходзьце да мяне

заўтра рана,

Каб недажатым не стаяла.

Не хачу я ў полі стаяці,

Апошнімі каласамі махаці,

А толькі хачу ў полі – стагамі,

А ў гумне – капамі.

Пасля звяртаецца да невядомых сіл прыроды:


  • Нясі, Божа, аблачынку! На тры дні адпачынку: адзін дзень – малоць, талоч, а другі дзень – ваду насіць, а трэці дзень – дзяжу мясіць!

Перагані, Божа, хмаркі, на чужую староначку, дзе пажалі, пакасілі ды снапочкі павазілі.

Пад ціхую музыку Дажыначка выходзіць.

Сялянская хата. У хаце гаспадар з гаспадыняй.

Гаспадыня: Гэй, Рыгор! Каб цябе качкі патапталі! І дзе ж гэта ён падзеўся?

Гаспадар: Я тут, мая ясачка!

Гаспадыня: Дзе ж цябе носіць? Ты падрыхтаваўся?

Гаспадар: А што?

Гаспадыня: Як што? Жнейкі ўжо вяртаюцца з работы. Чуеш, спяваюць?

Уваходзяць дзяўчаты з песняй “Жніво”.

Кажуць па чарзе.


  • Адчыняй, пан, вароты, ідуць жнейкі з работы.

  • Адчыняй і другія — ідуць маладыя, сярпы залатыя!

  • Добры дзень, наша гаспадыня!

  • Добры дзень, жнейкі маладыя.

  • Добры дзень, гаспадару маладому!

  • Добры дзень, жыту яравому, зярну залатому.

Жнейкі з паклонам перадаюць Багач гаспадару.

Гаспадар: Добрае жыта, багатае.

Жняя:

Гаспадыня дамовая, ці вячэра гатовая?

Мы жанчынкі маладыя,

у нас серпікі залатыя.

Мы густое жыта жалі і

серпікі паламалі.

Гучыць павольная музыка, гаспадар бярэ Багач.

Запальвае свечку і абыходзіць хату, ставіць Багач на покуці каля снапа.

Гаспадар: Да падзякуйма Богу ды за яго выгоду, ды за яго выгоду, ды за ціхае лета, ды за буйнае жыта.

Судзіў нам Бог пажынаць,

судзі нам Бог і спажываць з панамі,

каралямі ды простымі людзямі.

Гаспадыня частуе жнеек духмяным караваем.

Гаспадыня:

Добра вы папрацавалі.

Дзякуй вялікі!

А зараз паглядзім, як вы спяваеце.

Жнейкі спяваюць жніўную песню “Жыта”.

Урывак з тэатралізаванай мініяцюры “Ад даўніны да сёння”.

Гаспадыня: Давайце мы зараз пагуляем у “Млын”. Падзяліцеся, калі ласка, на дзве каманды. Уявіце сабе, што кожная каманда будзе няспынным канвеерам, які будзе малоць зерне. Першы з каманды павінен узяць каласок з падлогі і перадаць яго над галавой ці павінен зноў перадаць каласок наперад – першаму іграку, але ўжо пад нагамі. Першы павінен пакласці гэты каласок у мяшэчак. Але ўвага: браць наступны каласок першы ігрок можа толькі тады, калі ў мяшэчак будзе пакладзены папярэдні каласок, перададзены ўнізе.

Гаспадар запрашае хлопцаў прыняць удзел у гульні.

Гучыць хуткая мелодыя з песні “Як на нашай ніўцы”.

Пасля гульні “Млын” усіх удзельнікаў частуюць гаспадар і гаспадыня.

(прапануюцца беларускія народныя стравы, якія звычайна гатавалі нашы продкі да свята Багача)

Танец “Вясёлыя суседачкі”.

Гаспадар: Жыта ў трубу павілося, а авёс, як тын парос, а ячмень палёг на пляцень, а пшаніца – як брушніца, а грэчка, як кветачка!

Гаспадыня:

У стагнача хопіць хлеба да Багача.

Багач заткнуў за страху рагач.

Ой, якая багатая восень,

Усё ў яе ўдалося!

Жыта ў трубу павілося.

Усё святкаванне Багача было святасцю, выказваннем вялікай адказнасці, асобай пашаны да хлеба.

А ці ведаеце вы прымаўкі пра хлеб?

(адказ)

Я буду пачынаць прымаўку, а вы

працягваць.


  • Шмат снегу ….. шмат хлеба.

  • Не той хлеб, што на полі ….. а той, што ў гумне.

  • Едзеш на дзень – бяры хлеба …… на тыдзень.

  • Без хлеба няма ….. абеда.

  • Хлеб не зяць – паглядзець ….. ды з’ядзяць.

  • Жывём ….. хлеб жуём.

  • Калі ёсць хлеб і вада ….. то не бяда.

  • Хлеб усяму ….. галава.

Гаспадыня:

Малайцы, дзеці. Бачна адразу, што добра ведаеце прымаўкі і вершы пра хлеб. Я ўпэўнена, што і адносіны да хлеба ў вас такія паважлівыя, як і ў нашых продкаў.

Конкурс знаўцаў народнай паэзіі.

Гаспадыня:

Дарагія жнейкі, давайце запросім нашых гасцей на танец, каб мы маглі ўбачыць, як мы ўсе разам умеем весяліцца.

Танец “Полька”.

Цяпер я запрашаю да мяне нашых будучых гаспадынек. Калі ласка, выходзьце да мяне на пляцоўку. Зараз вы паспрабуеце замясіць цеста на каравай. Падзяліцеся на дзве каманды. Умовы гульні наступныя:

Каля кожнай каманды стаяць неабходныя рэчы, а насупраць каманды – сталы, на якіх вы будзеце замешваць цеста.

Першы ігрок бярэ посуд і бяжыць ставіць на стол, другі – муку, трэці – ваду, чацверты павінен усё добра перамяшаць.

Хто хутчэй усё зробіць, той і пераможа.

Але гэта гульня не толькі на хуткасць, а таксама на якасць.

У гэты час гаспадыня сочыць за ходам

гульні, вызначае каманду пераможцаў.

Прыпеўкі “З хлебам жыць і спяваць весялей”.

Раздаецца стук у дзверы. З’яўляецца Дзед-Усёвед з торбай. Разглядае ўсё навокал.

Гаспадыня: Да нас завітаў Дзед-Усёвед. Ён шмат чаго ведае, многа дзе быў. Шмат у сваім жыцці пабачыў. Аб чым яго не запытаеш, ён ўсё ведае. Вось за гэта і празвалі яго Дзедам-Усёведам.

Дзед-Усёвед: Добры дзень, мае дарагія дзеткі!

Добры дзень, сябры, госцейкі!

Я – Дзед-Усёвед, абышоў цэлы свет вяртаўся дадому, нёс гасцінец малому.

На парозе сянец свой паставіў карабец. Калі ласка, усе, хто хоча,

адмыкайце замочак!

Гаспадыня: Дзед-Усёвед, калі ласка, можна я першая зазірну ў тваю торбачку? Ужо вельмі ж мне карціць даведацца, што ты там прынёс?

Дзед-Усёвед: Калі ласка!

Гаспадыня: Дзеці! Тут сабрана столькі цікавага, а што — вы даведаецеся з загадак, якія прапануе вам Дзед-Усёвед.

Дзед-Усёвед: Хто загадкі адгадае, той са мной і пагуляе. Загадаю загадку, закіну за градку, у адзін год пушчу, у другі выпушчу.

Ну, слухайце.

Гарбаты дзядок усё поле аббегаў. (серп)

Ляжыць мужычок у залатым каптане, сам устаць не можа,а людзі яго падымаюць.

(сноп)

Яго б’юць каламі, рэжуць нажамі, за тое

яго так ядуць, што любяць.

(хлеб)

Ляціць конь заморскі, іржэ па-польску, хто

яго заб’е, той сваю кроў пралье.

(камар

Славен край наш ёй здаўна.

Трыста розных страў яна.

І зімой, і летнім часам

На яе ты вельмі ласы.

(бульба)

Сядзiць дзед, у многiх плаццях адзет, хто яго распранае, ад жаласцi слёзы пралiвае.

70 адзёжак, ды ўсе без засцёжак.

На градцы – доўгi i зялёны, а ў бочцы – жоўты i салёны.

Нi вакна, нi дзвярэй – поўна хата курэй.

Сама ў клецi, косы на дварэ.

Пяць братоў у адну ноч нарадзiлiся, а ростам не роўныя.

У каго вусы даўжэй, чым у пана?

Дзед-Усёвед: Павесяліліся мы, дзеці, з вамі, час развітвацца.

Дзякуй вам за ўсё. Жадаю вам вучыцца на “выдатна”,

слухаць бацькоў і настаўнікаў. Бывайце здаровы!

Гаспадар і гаспадарыня праводзяць Дзеда-Усёведа.

Гаспадыня: Якая ж багатая восень – усё ў яе ўдалося! Удаўся і гэты цудоўны, духмяны каравай ( трымае каравай на падносе).

Хай кожны з вас паспрабуе кавалачак першага хлеба з новага ўраджаю і падзеліцца сваімі ўражаннямі, чым пахне гэты цуд.

(рэфлексія)

Гаспадыня: Беларусы славяцца сваёй гасціннасцю. Вось і зараз да нас на свята завіталі госці – вашы аднакласнікі. Гэтыя дзяўчаткі – сапраўдныя майстрыцы. Яны сваімі рукамі шыюць адзенне, упрыгожваюць яго, адлюстроўваючы ў сваіх узорах беларускія матывы.

Выступленне гуртка фларыстычнай моды

вучняў 6 класа.

Гаспадыня: Дарагія госцейкі! Вось і падышло да заканчэння наша свята — свята Багача, новага ўраджаю, цёплага і духмянага хлеба. Вы сёння ўбачылі, як яго адзначалі нашыя продкі ў старажытнасці, як плённа працавалі, як шанавалі хлеб, як умелі спяваць і танцаваць. Старажытнае свята Багача сёння ў нашай краіне адзначаюць, як свята ўборкі ўраджаю.

Можа, мне хтосьці падскажа, як яно зараз называецца?

Правільна, гэта Дажынкі. Кожны год адзін з гарадоў Беларусі прымае людзей, якія вырасцілі такі дарагі нам Хлеб.

Жнейка: Паважаная гаспадынька! Наш славуты Полацк таксама быў удастоены вялікага гонару стаць сталіцай Дажынак- 2002.

Гаспадыня: Так, мае даражэнькія. Як мы ўсе радаваліся, ад вялікага да малога, правядзенню гэтага свята! Як расквітнеў наш горад!

З вялікай радасцю і ўдзячнасцю мы пачулі словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

А. Г. Лукашэнкі аб тым, што “ Полацк – гэта жамчужына Беларусі”.

Мы ўбачылі, як высока ацэньваецца высакародная праца хлебаробаў, механізатараў, камбайнёраў, трактарыстаў, усіх тых, хто кожны год сваімі рукамі вырошчвае Хлеб, які кожную раніцу, кожны дзень падаецца да стала простага чалавека.

Хвала працавітым чалавечым рукам! Хвала Хлебу!

Развітальная песня жнеек “Бывайце здаровы !”

Гаспадыня:

Вялікі дзякуй, што вы ўсе сюды прыйшлі. Дай Бог вам долі, мае каласочкі, каб вы ўсё жыццё ў шчасці правялі!’

Гучыць музыка. Усе развітваюцца.

Для падрыхтоўкі мерапрыемства выкарыстана лiтаратура:


  1. Арлова Г.П. Народная педагогіка ў выхаваўчай рабоце школы.- Мн.1995

  2. Беларускі народны каляндар.- Мн. 1992

  3. Беларускія народныя абрады. // Касцюкавец Л.П. – Мн.1994

  4. Беларускія народныя гульні.- Мн.1993

  5. Беларускія загадкі.// Саламевіч Я. – Мн. 1989

  6. Беларускі дзіцячы фальклор. –Мн. 1994

Дадатак

Беларуская песня “Агарод”

Словы А. Савёнак Музыка М. Мацісона

Восень залатая,

Ты нам прынясла

Поўны агароды

Ўсякага дабра.

Моркаўкі, цыбулькі,

Бручкі, бурачкоў,

Бульбы і капусты,

Рэдзькі, гарбузоў.

Ўсё гэта заложым –

Будзе на зіму;

Хто працуе, зімка

Не страшна таму.

Беларуская народная песня “Жыта”

Ой, у садочкуцвіла лілея.

Ды жала жытка панна Марыя.

Збор жытка, збор! Нашаму пану ў двор.

(Пасля кожных двух радкоў)

Па нашым полі беглі лябёдкі,

Дажалі жыта красны малодкі.

Па нашым полі беглі авечкі,

Дажалі жытка красны дзявочкі.

Па нашым полі скакалі жабы,

Дажалі жытка старыя бабы.

Засцілай, пане, сталы і лавы,

Бо ўжо ідзе госць небывалы…

Беларуская народная песня “Жніво”

Расло жыта, расло ў полі,

Прыйшлі жнейкі жыта жаць.

Усе разам, усе разам

Прыйшлі жнейкі жыта жаць.

Узялі з сабой сярпочкі,

Сталі жыта падразаць.

Усе разам, усе разам

Сталі жыта падразаць.

У снапочкі пазвязалі,

Трэба ў бабкі пастаўляць.

Усе разам, усе разам

Трэба ў бабкі пастаўляць.

Сонца свеціць, добра ў полі,

Будзем песенькі спяваць.

Усе разам, усе разам

Будзем песенькі спяваць.

Прыпеўкі

Шанаванне добрым людзям,

Хай вам радасці прыбудзе.

Хлопцы, дзеўкі, мама з татай,

Запрашаем вас на свята!

А мы польку танцавалі,

А нам полька шанцавала.

Перастанем танцаваць,

Перастане шанцаваць.

Гарманіст, весялей,

Юных ножак не жалей.

Нашы ножкі не баляць,

Яны хочуць танцаваць.

Ой, бабулі, ой, дзядулі

Не глядзіце на гады.

Шпарце польку-спадмануху

На здзіўленне маладым.

Зайграй музыку, музыка,

Каб я паскакала,

Купіў бацька чаравікі,

Каб я патаптала.

Карагод, карагод,

Мы танцуем разам.

І ў перад, і назад

Ды падскочам зразу.

Весяліся, народ,

Полечка дажалі.

Госцейкі, віншуем вас

З новым ураджаем!

Вершы

Ад салёных кропелькаў поту

Відаць нівы, зернем багатыя.

Хлеб – адвечная наша турбота,

Хлеб і соль на стале –

Гэта свята!

Хлебам дзень пачынаецца новы,

Калі сонейка ў небе ўсходзіць.

Ад яго нашы сілы, высновы,

І зямля наша, матухна, плодзіць.

Бывайце здаровы”

Бывайце здаровы,

Жывіце багата,

Ужо мы паедзем

дадому, дахаты.

Ў зялёнай дуброве

Мы начаваць будзем,

А вашае ласкі

Павек не забудзем.

Адам Русак

vuchoba.org

Народныя традыцыі і прыкметы свята Багач

Спадчына

Атрымаць кароткую спасылку

15840

Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае аб народных традыцыях, звязаных са святам ураджаю.

Згодна з беларускім народным календаром сёння святкуецца Малая Прачыстая або Багач — так называюць заключнае свята збору ўраджаю.

На вёсцы ў гэты дзень усе жыхары збіраліся талакой, перш за ўсё рабілі Багач — лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Кожны вясковец па жменьцы прыносіў зерне новага ўраджаю для Багача. У адну з хат запрашалі святара, а пасля набажэнства лубок з жытам або пшаніцай і запаленай свечкай праносілі па вёсцы і абавязкова вакол статка. У працэсіі ўдзельнічалі усе жыхары вёскі.

©
Sputnik / Сергей Венявский

Пшанічнае поле

Потым Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты тых гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абрала лепшымі. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

У народзе гэты дзень лічылі не толькі часам падвядзення вынікам.

©
Sputnik Альфрэд Мікус

Багач — свята ўраджаю

Менавіта на Багач нашы продкі планавалі будучыя работы, таму і з’явіліся такія прымаўкі:»Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць», «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку».

Што рабілі нашы продкі

На Багача сяляне імкнуліся адпачыць ад гаспадарчай працы: хадзілі адзін да аднаго ў госці, ладзілі кірмаш і гулянні, падчас якіх хлопцы выглядалі дзяўчат, а дзяўчаты куплялі чырвоныя хусткі і пацеркі ды чакалі жаніхоў.

©
Sputnik Альфрэд Мікус

Абавязкова на Багач ладзілі кірмашы

Гэта было дарэчы, паколькі ў некаторых мясцінах Беларусі вяселлі ладзіліся пераважна ўвосень, да Каляднага посту.

Гаспадыні да гэтага свята пяклі хлеб і пірагі, а таксама гатавалі розныя стравы з гародніны і мяса. У заходніх раёнах Беларусі на Багача забівалі хатнюю скаціну, а гаспадароў, якія шкадавалі гэта рабіць, перасцерагалі, што «жывёлу воўк парве».

Таксама у гэты дзень назіралі за надвор’ем і паводзінамі жывёл. Напрыклад, калі раніцай туман, то хутка пойдуць дажджы, калі ж дзень ясны, то добрае надвор’е пратрымаецца да канца кастрычніка. Калі пасля Малой Прачыстай хатняя жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя.

bel.sputnik.by

Свята вёскі, сцэнарый.

Дырэктар сельскага дома культуры.

Сцэнарый свята

На пляцоўцы правядзення свята аформлена выстава вырабаў народных майстроў : вышыўка, ткацтва,і інш. Сцэна упрыгожана бярозкамі,кветкамі,зелянінай. На задніку сцэны плакат “Зямля,дзе пачаўся твой лёс!”

Перад пачаткам гучыць беларуская народная музыка,песні пра дом,вёску.

Маналог суседак:

1 суседка. Добры дзень, суседачка!

2 суседка. І ты, будзь здаровая, хадзі, мая дарагая!

1 суседка. А куды ж гэта ты так увабралася?

2 суседка. Як,куды? Сёння ж ў нашай вёсцы свята вялікае,гасцей шмат збярэцца.Некаму ж трэба пра нашу вёску расказаць, пра людзей цудоўных, якія тут жывуць!

1 суседка. А чаго гэта ты?! І хто гэта ўпаўнаважыў на гэту пасаду?

2 суседка. А хто ж, як ні я, любіменькая?

1 суседка. Як, хто? Я!

2 суседка. З чаго гэта?

1 суседка. Як з чаго? Мая хата першая стаіць, як у (назва вёскі) ўязджаеш!

2 суседка. А якая ж тады мая хата, калі мы з табою – суседкі! Раўнютка праз дарогу жывём!

1 суседка. І гэта праўда… Дык што рабіць будзем?

2 суседка. Як што? Разам будзем свята пачынаць! Ці ж мы не суседкі?

1 суседка. Твая праўда, кумачка. Са святам цябе любенькая!

2 суседка. І цябе са святам, золатка маё!

РАЗАМ.

Паклон вам, людзі дарагія,

Старыя і малыя

Жыхароў кожнай хаты

Запрашаем мы на свята!

Гучыць песня: “Прывітальная”.

Вяд1. Добры дзень, дарагія землякі і нашы госці! А дзень сёння сапраўды добры! Сардэчна вітаем вас і віншуем са святам вёскі (назва вёскі). Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця міру, дабрабыту і добрага святочнага настрою!
Вяд2. І няхай вёсачка прыгажэе,а вашы твары няхай заўсёды свецяцца ўсмешкай і дабрынёй. Са святам!!!

Вяд1. Адкрыць наша свята запрашаем старшыню (____________) сельвыканкама (__________) Калі ласка.

Вяд2. А пачнём мы менавіта з гэтага месца, дзе мы з Вамі сёння сустрэліся! У гэтым годзе дому культуры (назва), а на сённяшні дзень сельскі цэнтр культуры у кастрычніку споўніцца 30 год.
Вяд1. Менавіта тут працуе усім вядомая бібліятэкар (_____________). За свой працоўны шлях зарэкамендавала сябе чалавекам адказным, добрасумленным, ведаючым сваю працу.
Вяд2. Мы запрашаем яе да мікрафона, распавесці гісторыю нашай вёскі.

( Выступленне ___________)

Вяд1. Вось такая гісторыя вёскі (___________). Паслухаўшы гісторыю, вы мабыць трошкі стаміліся, і мы прапануем вам вось гэты музычны нумар.

Гучыць песня “ Вёсачка”.

Вяд2. Сёння і ва ўсе часы галоўнае багацце нашай вёскі – гэта людзі. Перш-наперш паклонімся ў пояс людзям працы, якія шчыравалі і шчыруюць у гаспадарцы, на палетках, на фермах, аддаючы ўвесь запал сваёй душы справе і не задумваючыся над тым, што сваёй працай множылі і множаць славу не толькі (______) зямлі, але і ўсяго раёна.

Вяд1. Мы запрашаем на сцэну (________________) (магчыма дзейны старшыня калгасу).

Вяд2. Асобна хочацца назваць самых адказных, добрасумленных, прынцыповых спецыялістаў гаспадаркі (пералік імёнаў).
Вяд1. Пра кожную з гэтых жанчын можна сказаць, што ва ўмовах складанага тагачаснага жыцця іх вялікае пачуццё адказнасці за прынятыя рашэнні дапамаглі выжываць гаспадарцы ў нялёгкіх умовах.
Вяд2. Мы зычым усім вам добрага здароўя і выдатнага настрою.
Вяд1. Многа гадоў плённай працы ў калгасе (назва) аддалі жыхары вёскі. Гэта былыя паляводы (пералік імёнаў).

Паклон вам нізкі, што не здрадзілі роднай бацькоўскай зямлі, што ўпрыгожвалі яе руплівай самаадданай працай. Прыміце калі ласка, шчырыя словы падзякі.
Вяд2. Напэўна, цяжка знайсці чалавека, які б сёння не разумеў, што калі выстаіць, утрымаецца вёска ў гэты нялёгкі час, дык выстаім і мы, таму што ўсё трымаецца на зямлі, на руках хлебароба. Зямля поіць і корміць, зямля радуе сваімі пладамі і сваёй квеценню, але за ўсім гэтым стаіць працаўнік – чалавек, які пэўна, і не задумваецца аб тым, як многа залежыць ад яго працы.
Вяд1. У нас прафесія хлебароба ганаровая і бадай самая цяжкая. Здабываючы хлеб, чалавек павінен працаваць дзень і ноч. Такая нялёгкая справа доўгі час спорылася ў руках (_______).
Вяд2. Вадзіцелі. Гэта не героі міжнародных аўтаралі, а звычайныя людзі. Якім смак гэтага хлеба добра вядомы (імёны кіроўцаў).
Вяд1. ”Малочныя рэкі” цяклі з-пад руплівых рук (пералік імёнаў).
Вяд2. Іх работа патрабавала многа сілы: рана ўстаць, позна легчы. Але яны паспявалі усё: і дзяцей дагледзець, і сваіх пажылых бацькоў, і гаспадарку.
Вяд1. Гаворачы аб людзях працы, нельга не успомніць (імёны працаўнікоў), якія ўсё жыццё прысвяцілі нястомнай працы.
Вяд2. І сёння, калі Вы, паважаныя, знаходзіцеся на заслужаным адпачынку, ведайце, што ваша добрасумленная праца – прыклад для моладзі.
Вяд1. Для вас ўсіх гэты музычны падарунак.

Гучыць песня.

Вяд2. А ці ведаеце вы, хто самы старэйшы жыхар нашай вёскі? Гэта (______), якім сёлета споўніцца (___) год. (________) яшчэ і удзельнік працоўнага фронту.
Вяд1.

Хай здароўе вас не пакідае,

Няхай,як сонейка зіхаціць.

Вам,нашы родныя жадаем

Да ста год яшчэ пражыць.

І гэты музычны падарунак для вас і усіх прысутных.

Гучыць песня.

Вяд2. На жаль час няўмольна ляціць і нікога не засталося з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Вяд1. Больш за 9 год цягнулася страшная Аўганская вайна. Гэта ў два разы даўжэй, чым Вялікая Айчынная вайна. Праз Аўганскую вайну прайшлі нашы аднавяскоўцы ( імёны ). У кожнага з іх удзел у той вайне пакінуў незагойны боль на многія гады. Не зважаючы на небяспеку, якая падсцерагала іх на кожным кроку, яны з годнасцю выканалі свой воінскі і чалавечы абавязак, праявілі мужнасць і гераізм падчас суровых выпрабаванняў.
(уручэнне падарункаў)

Вяд2. І гэта песня гучыць для Вас і, вядома ж, для ўсіх нашых аднавяскоўцаў і гасцей!
Гучыць песня.

Вяд1. Дзеці — самае дарагое ў жыцці матулі. Першая усмешка, першыя крокі, першае слова — і расцвітае шчасцем твар маці! А колькі сіл, цярпення і дабрыні трэба прыкласці матулі, каб захаваць душэўнае цяпло дзяцей на доўгія, доўгія гады. У нас ёсць цудоўныя сем’і, у якіх выгадавалася пяцёра і шасцёра дзяцей. І цяпер мы з пашанай і падзякай за мацярынскі подзвіг запрашаем на сцэну (запрашаюць матуль).

(уручэнне сувеніра).

Вяд2. Вёска не памірае, яна жыве, яна будзе жыць, пакуль у вёсцы нараджаюцца дзеці. 7 сакавіка ў нашай вёсцы нарадзілася яшчэ адна жыхарка (_________). Запрашаем на сцэну маму (__________).
(уручэнне падарунка)

Вяд1. Паважаныя мамы, няхай вашы дзеткі растуць здаровымі і шчаслівымі. Сямейнага шчасця, дабрабыту Вам і вашым сем’ям! Для вас гучыць песня.

Гучыць песня.

Вяд1. Работа медыка на сяле мае сваю спецыфіку: гэта аддаленыя вёскі і вёсачкі, куды трэба дабірацца не гледзячы на сцюжу, слоту, ці гарачыню, начныя выклікі. З 1956 года і па 1991 год працавала фельчарам (_______) Фапа (____________). Яе праца высока ацэнена яна мае узнагароды ордэн“Знак пашаны “,медаль” Заслужаны фельчар РБ”і пяціканечнай зоркай ”Отличник сонитарной обороны СССР”. Пра яе можна сказаць ”фанат медыцыны”. (______) адслужыла ў гэтай галіне палову стагоддзя. Яна і цяпер карыстаецца павагай і любоўю нашых аднавяскоўцаў.
Вяд2. І вось ужо 25 год яе справу працягвае (________). Яна абслугоўвае вялікі ўчастак ад (назва населенага пункта) да (назва населенага пункта), радыус звыш 12 кіламетраў. Падчас пасяўных і уборачных кампаній (імя фельчара) сочыць за станам здароўя механізатараў. Яна ведае кожнага свайго пацыента, умовы яго жыцця, таму вяскоўцы ідуць да яе часам не толькі за медыцынскай дапамогай, але і за жыццёвай парадай.
Вяд1. Дарагія нашы медыкі дазвольце вас павіншаваць з днём Медыцынскага работніка які адзначаецца менавіта сёння!

(Уручэнне сувеніраў)

Вяд2.

Ад шчырага сэрца вам долі жадаем,

Ніхто з вас ніколі хай гора не знае,

Бывайце здаровы, у шчасці жывіце,

Наш падарунак музычны трымайце.

Гучыць песня.

Вяд1. У 1974 годзе у (назва вёскі) адкрыўся дзіцячы сад. У будынку былой школы. У 1990 годзе дзіцячы сад адзначыў наваселле у новым двухпавярховым будынку. У той час дзіцячы сад наведвала 50 і больш дзяцей. Жыхаркі вёскі (імёны) працуюць па сённяшні час у дзіцячым садку, з моманту адкрыцця новага будынку. Іх працоўны стаж складае вось ужо 25 год.
Вяд2. Ад усёй душы віншуем вас са святам роднай вёскі і гаворым шчырае дзякуй за вашу адданую працу.
Вяд1. Напэўна, цяжка знайсці у вёсцы чалавека, які б не ведаў герояў нашага наступнага аповеду. У лістападзе 1964 года школа перайшла у новы будынак. У 2006 годзе нашай школе прысвоена ганаровае імя славутага нашага земляка (____________).
Вяд2. У (назва школы) школе працуе 21 настаўнік, з іх 8 выпускнікі гэтай установы, якія абралі прафесію настаўніка і вярнуліся працаваць у родную школу.
Вяд1. На сённяшні дзень у школе працуе два ветэрана працы з 1972 года працуе (_______), яе стаж складае 44 з іх 12 гадоў завуча і 16 год дырэктара нашай школы (__________), якая працуе з 1982 года яе стаж складае 34 гады.
Вяд2. Дарагія нашы настаўнікі дзякуем вам за вашу працу, цяпло сэрцаў, адданасць прафесіі. Жадаем навін – толькі добрых, здароўя – толькі моцнага, шчасця – толькі вялікага.

Гучыць песня.

Вяд2. Кажучы пра сацыяльныя аб’екты ў нашай вёсцы, трэба адзначыць, што ў красавіку 1987 года была адкрыта ашчадная каса, цяпер філіал ”Беларусьбанка”, ў будынку Дома Культуры. З дня адкрыцця загадчыцай працуе (______).
Вяд1. У 1995 годзе ў вёсцы (______) створаны аварыйна – выратавальны пост. Гераічная прафесія патрабуе быць заўсёды ў фізічнай форме, трымаць тэхніку ў поўнай гатоўнасці. Строгі парадак нясення службы вызначае пажарных з (назва вёскі).
Вяд2. З 1996 года у будынку Дома Культуры размясцілася аддзяленне паштовай сувязі. Акрамя сваіх непасрэдных абавязкаў,яно займаецца гандлёвым абслугоўваннем насельніцтва. Тут можна набыць, як прадуктовыя так і прамысловыя тавары.
Вяд1. Гаворачы пра гандаль у (назва вёскі) існуе два прадуктовыя магазіны. На жаль прамысловы магазін на сённяшні дзень не працуе. У якім 25 год працавала (__________).

Вяд2. Сапраўды, дні бягуць вельмі хутка,і мы нават не паспяваем азірнуцца. Як вырастаем, мужнеем, сталеем і раз-пораз святкуем юбілеі. Сёлетні год для (назва вёскі) вельмі багаты на юбілеі.
Вяд1. А цяпер дазвольце павіншаваць самых шаноўных юбіляраў, якія у гэтым годзе адзначаюць круглыя даты.
Вяд2. Сваё 90-годзе у хуткім часе адсвяткуюць (_________) і (_______).
Вяд1. 80 год адзначыць (_______).
Вяд2. Сваё 70-годзе адзначаць (пералік юбіляраў).
Вяд1.

Гады ідуць, мінаюць зімы, вёсны,

І звязка дзён становіцца цяжэй…

Умееце Вы, хоць гэта так ня проста,

Па-людску жыць заўжды сярод людзей.

Гады спыніць, на жаль, не маем рады…

А ў юбілей мы хочам пажадаць:

Здароўя, сонца, Божае спагады.

Заўжды Вас будзем паважаць!

Вяд2. Для вас дарагія нашы усе юбіляры гучыць песня ў падарунак.

Гучыць песня “С Днём рожденья”

1 суседка. Слухай, суседачка, ўжо даўно запытаць хацела ў цябе: дзе гэта ты накупіла такіх куранятак рабенькіх?

2 суседка. А я і не купляла. Гэта з — пад маёй квактухі.

1 суседка. Надта да маёй шэрай куркі падобная. Як дзве кроплі…

2 суседка. Гэта мая курка добрая. За хлявом яек нанесла і вывела.

1 суседка. За хлявом, кажаш? Дзе капа з саломай?

2 суседка. А чаго гэта ты ўчапілася?

1 суседка. Гэта ж мая курка ў тваёй саломе другі месяц сядзіць і нясецца – гэта факт!

2 суседка. Факт?! Твой чалавек, як перабярэ, таксама ў маёй саломе сядзіць, але ж гэта не значыць, што ён там нясецца!

1 суседка. А чаму ж ты пра свайго не кажаш, што пасвіў кароў за затокай, разамлеў на сонцы ды дарогу дамоў не мог знайсці.

2 суседка. Брашы болей! Мы са сваім мужам вельмі добра жывём!

1 суседка. А што, ён болей цябе кулакамі, як цапамі, не лупіць? Але ты і такога мужыка не вартая!

2 суседка. Ай-яй-яй! Завідкі бяруць, што мы ўжо 30 год душа ў душу жывём?

1 суседка. Знайшла, чым выхваляцца! 30- гэта не 55 і не 50!

2 суседка. А дзе ж цяпер знойдзеш такую пару?

1 суседка. Як дзе? У (назва вёскі) ёсць! У гэтым годзе 58 – год шлюбу адзначаюць (імёны паважанай пары).

2 суседка. 55 – годзе (імя).

1 суседка. Залатое вяселле сёлета адзначылі (імёны).

Вяд1.

Жадаем з радаснай нагоды

Здароўе мець, са шчасцем быць,

Не знаць бяды, жадаем згоды,

Да ста гадоў Вам зычым жыць.

Прыміце калі ласка гэтую вясёлую песню ў падарунак.

Гучыць песня.

Вяд2. Жыве і квітнее вёска (назва вёскі). Будуюцца дамы, нараджаюцца дзеці, а гэта значыць, што ёсць ў нас светлая будучыня. І хто ведае, можа праз сто год на гэтым месцы будзе горад, з чаргой крамаў і паркамі адпачынку. Дакладна ведаць аб гэтым не можам, але і праз дзесяцігоддзі тут будуць жыць добрыя і шчырыя людзі.

Гучыць песня “Родныя мясціны”

Вяд1. А зараз для ўсіх прысутных народны гурт,народнага гумару (_______) сустракайце калі ласка!
Вяд2. Дарагія сябры! Мы з вамі развітваемся і яшчэ раз віншуем са святам. Спадзяёмся,што яно запомніцца вам на доўгі час. Жывіце ў згодзе і няхай вашы сэрцы заўсёды будуць напоўнены надзеяй, верай і любоўю!!!


Яшчэ на гэту тэму:

Свята вёскі «Вёсачка мая»     

xn--80azkbz6b.xn--80ahe1ag.xn--90ais

Народнае свята ‘Багач’

Подробности


Автор: Super User







Опубликовано: 15 декабря 2016




Просмотров: 1540




 Спампавац сценарый у фармаце *.doc

Пагляздець відэа 


 


Свята «Багач»

(Зала прыбрана пад вясковую хату. Развешаны саматканыя ручнікі, стаіць упрыгожаны стол, лаўка).

Вядучы – Добры дзень, шаноўныя госцi, сёння мы запрасiлi вас на свята ўраджаю «Багач». Гэта вялікае свята ў жыцці беларускай вёскі. Калісьці, калі жніво падыходзіла да канца, пакідалі нязжатую жменю жыта, потым кусцік зажыналі, перавязвалі стужкай, гаварылі замову і ўрачыста, з песнямі і жартамі, неслі дадому. Гэта і быў Багач. Яго заносілі ў двор тым, каму жадалі багацця і шчасця. Багач, згодна з павер’ем, забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак і шчасце.

Да азімай сяўбы прыступалі ўрачыста. У хаце ўсё мылася, чысцілася, варылі і пяклі шмат смачнага. Гаспадары чакалii запрашалi гасцей, якiя па чарзе абыходзiлiўсе хаты інасiлi «Багач»,якiпотым ставiлi на покуць, дзе ён заставаўся на цэлы год.

Вядучы – А зараз, паважаныя госцейкi,  вучнi нашай школы запрашаюць  вас  паглядзець на  гэта цудоўнае вясковае свята ўраджаю .

уваходзiць Гаспадыня, выносіць і ставіць на стол розныя стравы. За сцэнай чуюцца песні, музыка))

Гаспадыня – Васіль, дзе ты падзеўся? Ужо госці ідуць, Багач нясуць.

Гаспадар  — Ужо бягу, мая Ганначка.

(Уваходзіць гаспадар. Гучыць вясёлая музыка. Малады хлопец нясе плеценую лубку з жытам і свечкай пасярэдзіне. За ім ідуць госці)

1 Хлопец (сеючы зерне)— Ідзе Багач багаты – адчыняй дзверы, хто яму рады.

ГаспадарВельмі рад я Багачу. Дзверы адчыніць хачу.
1 ЖнейкаІдзе Багач чыстымі нівамі, вязе багаты ўраджай вазамі.
2 Хлопец — Прыйшоў багач – кідай рагач.
2 Жнейка — Бяры сявеньку ды сей памаленьку.
3Хлопец — Багача на пачэсны кут адпраўляем.(1госць ставіць сявеньку на покуць)
3Жнейка — (з паклонам)А вам шчасця — здароўя жадаем, дастатку жадаем!
3 хлопец — Дык няхай жа вам будзе чыста ў полі!
2 жнейка — Багата ў хаце!
2 хлопец — Даўгалецця і згоды!
1Жнейка — Век гора не знаці!
Гаспадар(з паклонам)Дзякуй, дзякуй, што хату не абышлі!
Гаспадыня(з паклонам)Добрыя словы для нас знайшлі!
1Хлопец — Дзякуй і вам, што нас добра прымаеце, можа з намi разам песню заспяваеце.
Гаспадар – А чаму б не заспяваць.

——————( Спяваюць песню “ Дар’я”)————————

Гаспадар —А  зараз, дарагія госцейкі, падыходзьце да нашага стала.
Гаспадыня — Нашых пачастункаў паспытайце.

(Госці сядаюць за стол, частуюцца, хваляць ежу)

1-я Жнейка — Няхай вам, гаспадарочкі, заўсёды шанцуе!
 2-я Жнейка — Няхай вам жыццё шчасце даруе!

2 хлопец — Дзякуй гаспадарам за хлеб-соль!

Гаспадыня — Нешта госцейкі засумавалі, трэба нам  павесялiцца. Запрашаю ўсiх у вельмi цiкавую гульню пагуляць. А называецца гэтая гульня – “Я скачу, скачу скачу, усiх сяброў пераскачу!”  (Усе гуляюць у гульню)

Гаспадыня – А можа,  хто з нашых паважаных гасцей хоча паспрабаваць пагуляць разам з намi.

———————(Гульня “ Я скачу, скачу, скачу…”)————————

3-я Жнейка — А ці можна ў вас дазволу папытаць, каб у гэтай добрай хаце  “Падыспань”
патанцаваць?

Гаспадар – Дазваляем.

—————-(Танец «Падыспань)—————-

3-я жнейка — Каб гаспадары і госці паразмялі свае косці, трэба польку паскакаць .

2 хлопец — Ды не толькі паскакаць, а яшчэ й прытопнуць.
У вашай хаце падмурачак няхай жа не лопне.

(Выконваецца танец.)

(Гаспадыня запрашае усiх гасцей патанчыць разам  з iмi)

Гаспадары.Калі ласка, паскачыце  ды  нас  павесяліце.

(Усе танчаць)

——————(Полька з гасцямі)—————————

 Гаспадар. Дзякуй вам, мае дарагія, што нашу хату не абмінулі,  за гэта,  нашы дарагiя госцейкі, зараз мы вас адорым.

(Адорваюць гасцей)

Гаспадыня Дорым збаночак мёду, каб салодка было на дарогу.
Гаспадар. — А яшчэ дорым грошы, каб кожны быў прыгожы ды  харошы.
Госці. Дзякуй, дзякуй!
3-я жнейка. — Хопіць ужо спяваць ды скакаць, пара і дадому збірацца.

1-я жнейка. I сапраўды, пара.Позна ўжо.

1 хлопец — На Багачы, на Багачы Усё навокал чыста, хоць рагачы.
2 хлопец — (з паклонам)Дай Божа гэтай хаце ніколі дрэннага не знаці!
2 Жнейка — Каб было чым засяваці, абсяваці!
3 хлопец — Ды яшчэ болей жаць, нажынаці.

3-я жнейка —  Будзь ваша здароў, заставайцеся з Богам.

1 хлопец  — Бывайце здаровы, жывіце багата.

1-я жнейка — Будзьце жывенькі, здаровенькі.

Усе — — Здаровы бывайце і нас не забывайце, а праз год новага Багача дачакайце!

Гаспадыня —  Давайце ж на развітанне прыгожую песню заспяваем.

(Усе спяваюць песню “Чаму ж мне не пець»)

Усе развітваюцца.

—————(Песня  «Чаму ж мне не пець)————————

Гаспадыня  (Запрашае  гасцей да сталапачаставацца) – Госцейкiмае даражэнькiя, падыходзьце да нашага стала,  частуйцеся, калi ласка.

 

 

 

 

nashascarbnica.by

Свята 8 сакавіка. Сцэнарый.

Вядучы. Добры дзень, паважаныя госці! Добры дзень, шаноўныя матулі і бабулі! Наша віншаванне прысвечана менавіта вам!
Песня. “Пралеска”

Вядучы.

Ёсць дзень такі ў сакавіку,

Ёсць дзень такі ў прыроды весняй:

Ён вельмі рады раўчуку,

Ён вельмі рады песням.

Ён сыпле сонечным святлом –

Настрой знікае змрочны,

Ён зазірае ў кожны дом,

Дзень гэты – дзень святочны.

Пралескі ля сцяжын лясных

Сустрэць гатоў усмешкай,

Лядзяш, бы градуснік вясны,

Пад пахаю застрэшка.

А сонца ў вокны промні шле,

Наўсцяж гусцее просінь.

Праменьчык слізгануў па шкле –

І вывеў лічбу 8.

1 вучань.

Светлы месяц сакавік

Светлым дням вядзе падлік.

Як два сонцы – лічба 8

Кветкі ўдзячнасці прыносім.

Мамін дзень – жаданы самы!

Сонца, мыйся даясна!

Ад усмешкі любай мамы.

Пачынае шлях вясна!

Вучань.

А мая бабуля казкі любіць

Баяць – гаварыць,

Цэлы вечар будзеш слухаць,

Сон не здолее змарыць.

Безліч казак бабка знае,

Іх заўжды ахвотна бае.

Вядучы.

І таму шануюць дзеці

Сваіх бабак нездарма,

Бо для іх нікога ў свеце

Ласкавейшага няма.

Для ўсіх бабуль гучыць песня “Ехаў Ясь на кані”

Вядучы. 8 сакавіка – першае вясновае свята. Свята зямлі і сонца. А якое ж свята абыходзіцца без прыпевак? Святочныя прыпеўкі гучаць для вас.

Вядучы. Матулі вас любяць і галубяць, клапоцяцца аб тым, каб вы былі прыгожа апранутыя, накормленыя, здаровыя. А што ж робіце вы, каб вашы матулі часцей усміхаліся, радаваліся за вас, сваіх дзетачак.

Вучань.

Я сягоння тры пяцёркі

Пастараўся, атрымаў,

Каб у дзень святочны толькі

Мама радаснай была.

Дзённік раніцай вазьму я,

Падыду да мамачкі:

Мама! Любая! Віншую!

Вось мой падаруначак.

Вучань.

Я абед варыць вучуся,

Працаваць я не лянюся.

І калі гатуе мама,

Памагаю ёй таксама.

Мыю посуд і прыборы,

Рэжу сыр і памідоры.

За цыбулю не бяруся,

Бо расплакацца баюся.

Вас вітае група “Гномікі”

2 вучань.

Кто пришёл ко мне с утра?

Мамочка.

Кто сказал: “Вставать пора”?

Мамочка.

Кашу кто успел сварить?

Мамочка.

Чаю в пиалу налить?

Мамочка.

Целый дом один подмёл?

Мамочка.

Кто цветы в саду нарвал?

Мамочка.

Кто меня поцеловал

Мамочка.

3 вучань.

Всё на свете мама может,

Нет её милей дороже,

Я без мамы не могу,

Увижу маму, к ней бегу.

5 вучань.

Маміны рукі сардэчныя, смелыя.

Маміны рукі самыя ўмелыя.

Маміны рукі – рукі шчаслівыя.

Маміны рукі заўсёды цярплівыя.

Маміны рукі самыя светлыя.

Маміны рукі самыя ветлыя.

Песня “Слава маміным рукам”

Вядучы.

Матуля – саму дарагі чалавек для кожнага.

Нездарма ж у народзе кажуць:

Пры сонейку цёпла – пры мамачцы добра.

Нідзе няма лепш, як у сваёй маці.

Шануй тату і маці: другіх не знойдзеш.

Вучань.

Мама мая добрая такая,

Мама мая проста залатая!

А ўжо так мяне матулька любіць!

Кожны раз і песціць і галубіць!

І да сэрца горне, і мілуе,

І так шчыра, моцна пацалуе,

І прамовіць ласкавае слоўца,

І сама засвеціцца як сонца.

Песня “Наша с папой песенка”

Вядучы.

У гэты святочны дзень хочацца павіншаваць бабуль.

Вучань.

Бабкі лепшае няма,

Як мая у цэлым свеце.

Не крычыць яна дарма,

Ласкаю прывеціць.

Звяжа цёплыя пальчаткі

Мне на Новы год.

А калі спячэ аладкі –

Скачуць самі ў рот.

Вучань.

У бабулі маёй рукі лоўкія,

У бабулі маёй песні доўгія.

Разматае клубок з новай казкаю,

Прыйдзе хітры каток, трэцца ласкаю.

Вядучы.

8 сакавіка – міжнародны жаночы дзень. У гэты дзень мы усхваляем жанчыну. Маці, жонку, каханую, калегу.

Жанчына прыгожая – цёплае лета.

Жанчына прыгожая – слодыч вады.

Жанчына прыгожая – песень куплеты,

Жанчына прыгожая – увосень сады.

Жанчына прыгожая – сэрцу зацішша,

Жанчына прыгожая – добры настрой,

Жанчына прыгожая – мараў узвышша.

Жанчына прыгожая – шчасця напой.

Паважаныя жанчыны! Будзьце заўсёды прыгожымі, добрымі, мілымі. Кажуць самая магутная вада ў свеце – жаночыя слёзы. Няхай яны льюцца толькі ад радасці. Прыміце нашы шчырыя віншаванні і падарункі.



Яшчэ на гэту тэму:

«Дазволь, жанчына, у ногі пакланіцца…»     Свята мам     

xn--80azkbz6b.xn--80ahe1ag.xn--90ais

Дары восені. Сцэнарый школьнага свята.

Н.М. ЮХО настаўніца СШ №4 г. Нясвіжа. Пачатковая школа Верасень 2004 г.

Падрыхтоўка да свята

Чацвёрты год я працую па тэхналогіі «Крок за крокам». Са сваёй метадычнай скарбонкі прапаную сцэнарый свята, прысвечанага восені, якое я правяла ў канцы I чвэрці мінулага навучальнага года ў падрыхтоўчым класе. Галоўнае ў гэтым мерапрыемстве — сумесная работа педагогаў (настаўніка, выхавальніка, настаўніка музыкі), бацькоў і дзяцей. Працуючы разам, педагогі бліжэй знаёміліся з вучнямі і іх бацькамі, вызначалі накірункі далейшай дзейнасці.

Бацькі разам з дзецьмі рыхтавалі да свята кароны: 20 дзяцей — 20 карон з выявамі дароў восені. У класе загадзя вывесілі вялікі плакат з надпісам «Дары восені», на якім былі пералічаны назвы агародніны, садавіны, грыбоў (капуста, бурак, агурок, памідор, цыбуля, яблык, сліва, груша, баравік, арэхі і інш.). Насупраць кожнай назвы быў радок, на якім бацькі маглі запісаць прозвішча і імя свайго дзіцяці (каб кароны не паўтараліся). Побач быў змешчаны яшчэ адзін плакат: «Сустракаем восень»

Бацькі выбіралі заданне і падпісвалі пад ім свае прозвішча.

Я і выхавальнік падбіралі вершы беларускіх паэтаў. I дарослыя, і дзеці працавалі дружна, з агеньчыкам. Сумесная работа дала добры плён: свята прайшло на высокім узроўні.

Сцэнарый свята

Дзеючыя асобы:

Вядучы — настаўнік.

Восень — выхавальнік.

Чытальнікі — вучні.

Першая частка свята праходзіць у зале, упрыгожанай восеньскім лісцем, дарамі восені — агароднінай і садавіной.
1-ы чытальнік. Запрашаем на свята, сябры. Заходзьце ў госці да нас.

(Дзеці ўваходзяць у залу пад музыку.)

2-і чытальнік.

Грэчка зжата. Гола ў полі.

Жыта звезена даўно.

Толькі плаваюць паволі

Кучы хмар, як валакно.
3-і чытальнік.

Дожджык сее без прыпынку;

Вецер свішча так, як звер…

Колькі лужын каля ганку.

А гразі, гразі цяпер!..
Вядучы. А калі гэта бывае, сябры?
(Дзеці адказваюць.)
4-ы чытальнік.

Восень, восень залатая

Сее радасць на зямлі,

Хмарка ў сінім небе тае,

Мкнуць у вырай жураўлі.
5-ы чытальнік.

Ніткай срэбнай павуцінне

Ў косах сонейка блішчыць.

Што за цуднае зіхценне!

Што за ціш вакол стаіць!
6-ы чытальнік.

Я іду лясною сцежкай,

Як па мяккім дыване.

Восень з ветлівай усмешкай

Выйшла на спатканне мне.
7-ы чытальнік.

Ярка, хораша прыбрала

Ўсюды дрэвы і кусты

I зямлю памалявала

Ў колер жоўта-залаты.

Восень (у яе на галаве залатая карона, у руках кошык з дарамі восені). Прывітанне, дзеці! Вітаю ўсіх дарослых! Пра каго гэта вы так прыгожа гаворыце?
Вучні. Пра цябе, Восень! Мы пра цябе і спяваць можам.

(Дзеці спяваюць песню пра восень, якую развучылі на уроку музыкі.)

Восень. Дзякуй вам! Дык якая я?
Вучні. Прыгожая, залатая, багатая, грыбная, дажджлівая, сырая…
8-ы чытальнік.

Зачаруе агнём

маладзенькай рабіны,

На адлёце крылом памахае

бусліным,

А пасля, а пасля ліст апошні

сарвецца…

Ды не знаю, чаму ты мне, восень, па сэрцу.

(Дзяўчынкі выконваюць танец з кляновымі лістамі або каляровымі стужкамі.)

9-ы чытальнік.

Штосьці ад бярозы лісце адлятае,

Кажуць, у дарозе восень залатая,

Ты ўсё бліжай, бліжай…

Не спяшайся, восень!
10-ы чытальнік.

Ты прыходзь тады ўжо,

Як пажнём, пакосім,

Хлебным караваем

Мы цябе сустрэнем,

Бульбу як скапаем,

Кошыкамі зносім.

(Вядучы прапануе дзецям дыдактычную гульню «Назаві першы гук».)

(Вучні называюць дары восені і вызначаюць першы гук у гэтых словах: капуста — [к]; буракі — [б]; алыча — [а]; вінаград — [в]; бульба — [б] і г. д.)

11 -ы чытальнік.

Шумяць па-асенняму пушча і бор,

На дрэвах, кустах залацісты убор.

Заможная восень прыйшла у калгас,

Дарамі багатымі радуе нас.

12-ы чытальнік.

На полі калгасным

Вялікі ўраджай.

Ляціць аб ім слава

На ўвесь родны край.

Вядучы. Станем у карагод. Спытаем у Восені, што яна нам прынесла.
13-ы чытальнік.

Восень! Восень! Прывітанне!

Рады мы тваім дарам.

У цябе мы запытаем:
Вучні (хорам). Што прынесла, Восень, нам?
Восень. Я прынесла вам мукі (дастае з кошыка).
Вучні. Значыць, будуць пірагі?
Восень. Я прынесла грэчкі.
Вучні. Будуць перапечкі.
Восень. Буракоў, капусты, круп.
Вучні. Будзе боршч і будзе суп.
Восень. А ці рады вы ігрушам?
Вучні. На зіму мы іх насушым.
Восень. Ну, а яблыкі — што мёд!
Вучні. На варэнне і кампот.
Восень. Я прынесла мёду.
Вучні. Поўную калоду!
14-ы чытальнік.

Ты і яблыкаў, і мёду,

Ты і хлеба нам дала!

Ну, а добрае надвор’е

Ты для нас не прыпасла?
Восень. Я пашлю вам дожджык з неба.
Вучні. Не, не хочам! Нам не трэба!

(Дзеці выконваюць песню пра восень.)

15-ы чытальнік.

Восень, ты стаіш наўкола.

I з табою разам

Мы прыйшлі у школу.
Вядучы. А ці хочаш, Восень, да нас у клас?
Восень. Хачу! Але я без падарункаў. Па дарозе на мяне наляцеў вецер і раскідаў іх.
Вядучы. Іх, напэўна, падабралі нашы госці.

(У руках дарослых выразаныя з каляровай паперы лісты бярозы, дуба, клёна, арэшніка. На гэтых лістах напісаны загадкі, якія чытаюць госці. Вучні адгадваюць загадкі, а Восень уручае свае дары таму, хто даў правільны адказ.)

Загадкі:


Вісіць зялёны, ляціць жоўты, ляжыць чорны. (Ліст.)

Не шкадуюць мяне, мнуць,

У печ гарачую кладуць.

Як дастануць, дык нажом

Будуць рэзаць за сталом. (Хлеб.)

3 яе цудоўныя салаты,

Прыгатаваць мы вельмі рады,

Хоць злая, горкая, але

Хай будзе часта на стале. (Рэдзька.)

Стаіць у шоламе агністым

На ўзлеску воін ганарысты.

Ад мух ахоўвае ён бор,

Завём яго мы… (Мухамор).

Мяне ўсе просяць, мяне ўсе чакаюць,

А як толькі з’яўлюся,

Хавацца пачынаюць. (Дождж.)

Закаціўся пад плот,

Лёг у баразёнцы,

Паласаты жывот

Грэючы на сонцы. (Гарбуз.)

Сакавіты, круглаваты

Здаравяка гэты

Нам патрэбен на салаты

I на вінегрэты. (Бурак.)

Не крот, а капае,

Лап не мае, а сеянае

3 зямлі выбірае. (Бульбакапалка.)

Стаіць кіёк, а на тым кійку клубок. (Капуста.)

Другая частка свята праводзіцца ў класе. Калі вучні ідуць з залы ў клас, яны бачаць на падаконніках у калідоры садавіну і агародніну. Хлопчыкі павінны сабраць садавіну, а дзяўчынкі — агародніну.

У класе вучні сядаюць па 4 чалавекі. Утвараецца 5 груп. Бацькі і Восень сядаюць насупраць дзяцей, каб назіраць за іх работай. Перад дзецьмі матэматычныя вееры, ручкі і выразаныя з паперы кляновыя лісты, на якія наклеены аркушы паперы ў клетку, дзе вучні пішуць і малююць.

Вядучы. А цяпер мы пакажам, чаму навучыліся ў школе.

(Работа з матэматычным веерам.)

Заданні:

1. Пакажыце суседзяў лікаў 5, 8, 2.

2. Які лік «ўцёк»?

3. Пакажыце, колькі грыбоў, вавёрак, лісточкаў (на прадметных малюнках 4 грыбы, 3 вавёркі, 6 лісточкаў).

Вядучы. Папрацуем на лістах, якія нам прынесла Восень.

Заданні:

1. Намалюйце тры квадраты.

2. Намалюйце кружкоў на адзін менш, чым квадратаў.

3. Намалюйце трохвугольнікаў столькі, колькі кружкоў і квадратаў разам.

Вядучы. Падoрым гэтыя кляновыя лісты нашым гасцям.

Праводзіцца гульня «Гукавая размінка». Вядучы становіцца тварам да дзяцей і паказвае ім літары а, о, у, ы, з, б.
Вучні артыкулююць гэтыя гукі, не вымаўляючы іх, а дарослыя, якія сядзяць насупраць, адгадваюць.

Вядучы. Восень — вялікая працаўніца. Яна хоча праверыць, ці ўмееце працаваць вы.

Дарослыя далучаюцца да дзяцей, цяпер у кожнай групе ўжо па 8 чалавек. Астатнія бацькі назіраюць за работаю.

Восень. У мяне 5 вялікіх скрынак. У іх прыродны матэрыял: шышкі, жалуды, сухія галінкі, лісты, кветкі, а таксама пластылін, нажніцы, шыла і інш. Кожная група павінна скласці восеньскі букет (вазы стаяць на настаўніцкім стале) і нешта вырабіць з прыроднага матэрыялу.

Пасля заканчэння работы Восень і госці падводзяць вынікі конкурсу. Усім удзельнікам уручаюцца сувеніры.

Восень. Цяпер я раздам вам паштоўкі, разрэзаныя на некалькі частак. 5 груп — 5 паштовак. Група, якая першай складзе паштоўку, атрымае прыз.

Праводзіцца рынг «Прыказкі і прымаўкі». Госці чытаюць прыказкі і прымаўкі, а тлумачаць іх дзеці. Калі вучні не спраўляюцца з тлумачэннем, на дапамогу ім прыходзяць дарослыя.
Выкарыстоўваюцца наступныя прыказкі і прымаўкі:


Увосень усіх за стол просім.

Увосень і верабей багаты.

Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі.

Лета са снапамі, а восень з пірагамі.

Кто весной трудиться рад, будет осенью богат. I інш.

Восень. Дзякуй, сябры, за актыўны ўдзел у нашым свяце! Частую ўсіх багатым восеньскім караваем!



Яшчэ на гэту тэму:

Восеньскія святы     Восень прыйшла і прынесла дары.     

xn--80azkbz6b.xn--80ahe1ag.xn--90ais

Багач сцэнарый фальклорнага

Багач СЦЭНАРЫЙ ФАЛЬКЛОРНАГА свята.

З удзелам бацькоў і дзяцей старэйшай группы.

Музычная зала оформлена пад інтэр’ер вясковай хаты: усюды развешаны саматканыя ручнікі, дываны.

Уваходзіць па-святочнаму апранутая гаспадыня з вышытым настольнікам, засцілае стол, ставіць на яго вазу з галінкамі рабіны і лісця.

Гаспадыня. Добры дзень, паважаныя госці! Сёння ў нас незвычайны дзень — свята Багач! А ці памятаеце вы, што гэта за свята? (Адказы дзяцей.) Не? Дык слухайце. Святкавалі Багач 21 верасня, калі заканчваўся збор ураджаю і пачыналася сяўба азімых культур. Перад гэтым у хаце чыста мылі, прыбіралі, гатавалі смачную ежу. Гаспадар, выходзячы на сяўбу, апранаўся па-святочнаму. Вось і я таксама падрыхтавалася. (Выглядае ў акенца.) Што ж гэта робіцца? Можа, ніхто не прыйдзе? А я ўжо і на стол накрыла. Божая

Маці Марыя мне дапаможа, бо яна заступніца ўраджаю і сяўбы, да яе раства прымеркавана гэтае восеньскае свята.

Раздаецца стук у дзверы.

Гаспадыня. А вось і яны (ідзе адчыняць дзверы). Ідуць, Багач нясуць!

1-шы госць (сеючы зерне).

Ідзе Багач багаты —

Адчыняй дзверы, хто яму рады!

Гаспадыня.

Вельмі рада Багачу,

Дзверы адчыніць хачу.

2-гі госць.

Ідзе Багач чыстымі нівамі,

Вязе багаты ўраджай вазамі.

3-ці госць.

Прыйшоў Багач — кідай рагач.

4-ты госць. Бяры сявеньку ды сей памаленьку.

5-ты госць. Багача на пачэсны кут адпраўляем (ставіць сявеньку на покуць).

Усе паклонам).

А вам — шчасця, здароўя, дастатку жадаем!

6-ты госць. Дык няхай жа вам будзе чыста ў полі!

7-мы госць. Багата ў хаце!

8-мы госць. Даўгалецця і згоды, век гора не знаці!

Гаспадыня. Д з я к у й, д з я к у й, ш т о х а т у н е а б ы ш л і ,

Д об р ы я с л о в ы д л я м я н е з н а й ш л і .

Выхавальнік (В.).

Дзякуй і табе, што нас добра прымаеш,

Мо загадкі нашы адгадаешь?

Дзіця.

Я прысеў на пянёк, там качаецца клубок.

А які гэта клубок, што кальнуу мяне ў бок?

Гаспадыня. Здаецца мне, што гэта вожык.

В. Правільна, дзеці? I сапраўды, вожык. Мы з сабой прынеслі жвавага і працавітага вожыка. ён вельмі любіць грыбочкі збіраць. Хочаце, і

вам назбірае?

Гаспадыня. А чаму не? Мой гаспадар пасля сяўбы будзе рады грыбнога супчыку з’есці.

Гульня «ВОЖЫК» (паводле песні С. Галкінай).

Гаспадыня. Ой, поўны кошык грыбкоў! Вялікі вам дзякуй!

В. А вось яшчэ адна загадка.

Дзіця.

Царэўна ў няволі, у цёмнай каморы,

А косы на сонцы, на вольным прасторы.

Гаспадыня. Гэта морква.

В. Правільна, адгадала. Паслухай наступную загадку.

Дзіця.

Завітала ў хату пані

У чырвоным сарафане,

Як пачалі распранаць,

Сталі плакаць, праклінаць.

Гаспадыня. Не хацела б я такой госці (думае). Дык гэта ж цыбуля! А зараз маю загадку адгадайце.

Паспеў на градзе белы чарадзей.

Галава на славу, да зубка зубок,

Добрая прыправа, а завуць…

Дзеці. Часнок.

Гаспадыня. Ой, госцейкі, дзякуй восені, багаты ураджай урадзіўся ў гэтым годзе. Прысвяцім песню прыгажуні Восені.

Песня «ЗАЛАТАЯ ЗАВІРУХА» (сл. і муз. Я. Жабко)

Раздаецца стук у дзверы.

Гаспадыня (ідзе да дзвярэй). Заходзьце, калі ласка.

Уваходзіць Восень.

Гаспадыня (узрадавана). Дык гэта ж паненка Восень! Праходзьце, будзьце як дома, сядайце з намі.

Усе. Восень, у госці просім!

Восень паклонам). Добрага дня ў хату!

Хай вам жывецца заўсёды багата!

Восень абсыпае ўсіх жоўта-пунцовым лісцем.

Восень.

Прыскакала Восень на зялёным канёчку,

Ураджай багаты прывязла гаспадарочкам.

Дастаткам і радасцю ўсіх адарыла,

Ярка-жоўтым золатам усё наўкол пакрыла.

Гаспадыня. А вы, госцейкі, ці ўжо гадалі? 3 лёгкай рукі сейбіта ці шукалі?

В. Ой, нешта мы зажурыліся, ды пра тое гаданне забыліся.

Гаспадыня.

А я рэшата яек адварыла,

Усё вас чакала, пра вас гаварыла.

А адно незвычайнае.

Гаспадыня прыносіць рэшата з яйкамі, абдорвае імі ўсіх гасцей.

Восень.

А цяпер да справы прыступім,

Чыста яйкі аблупім.

Каму круглае без ямкі прыпадае,

Той першы ніву засяваць пачынае.

Няхай жа рука яго будзе

лёгкай І багатай!

Восень абыходзіць усіх, разглядае яйкі, а тому, хто выйграў, надзявае жытнёвы вянок.

Дзеці. Дзякуй! А ці можна ў вас дазволу запытаць, каб у гэтай добрай хаце полечку паскакаць?

Восень. Калі ласка, паскачыце, ды нас з гаспадыняй павесяліце!

Танец «Вясёлая полька».

Восень.

А цяпер, каб вы не сумавалі,

Трэба, каб вы ў конкурсе сябе паказалі.

Хто з завязанымі вачыма болей клубняў назбірае,

Той смачны пачастунак атрымае.

Конкурс «ЗБЯРЫ БУЛЬБУ».

Гаспадыня. Колькі бульбы назбіралі! I так хутка! Паглядзіце, наша бульба ажывае, песні спяваць пачынае.

Песня-танец «ЗЕМЛЯНЫЯ ЯБЛЫКІ» (сл. і муз. Я. Жабко).

Гаспадыня. Я гляджу, у мяне вясёлыя госці.

А цяпер, дарагія госцейкі,

За стол сядайце,

Маіх пачастункаў паспытайце.

Дзеці і дарослыя сядаюць за стол, частуюцца, хваляць гаспадароў за смачную ежу.

В. Давайце падзякуем гаспадыні за пачастункі.

Усе. Дзякуй!

В. Надышоў час развітвацца.

Дзеці (па чарзе).

Па Багачы, па Багачы

Усё навокал чыста, хоць паскачы.

Дай жа Божа гэтай хаце

Ніколі дрэннага не знаці.

Усе разам. А праз год новага Багача дачакаціся.

Усе пад музыку выходзяць з залы.

Музычны кіраўнік Жук Святлана Мікалаеўна.

urok.shkola.of.by

Отправить ответ

avatar
  Подписаться  
Уведомление о